Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Дэмакратычныя прафсаюзы дзейнічаюць сёньня на некалькіх буйнейшых прадпрыемствах Полаччыны. У тым ліку й на аб”днаньні “Шкловалакно”. Да апошняга часу заводзкая адміністрацыя ня надта прыхільна ставілася да Свабоднага прафсаюзу. Аднак нядаўна стаўленьне адміністрацыі да яго карэнным чынам зьмянілася. Чаму?

18-га лютага сёлета на прадпрыемстве была падпісаная калектыўная дамова, у якой дырэкцыя задаволіла літаральна ўсе патрабаваньні й прозьбы сябраў Свабоднага прафсаюзу. Прафсаюз, у прыватнасьці, атрымаў офіс з мэбляю, тэлефонам – пра што раней не было й гаворкі.

Падобнае стаўленьне дырэкцыі можна было б назваць фэнамэнальным, калі б не адна сур”ёзная акалічнасьць. Значную частку сваёй прадукцыі аб”яднаньне пастаўляе ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. І мае з таго добры прыбытак.

Аднак прыбыткі гэтыя ў пэрспэктыве могуць быць страчаныя. Бо, дзякуючы палітыцы менскіх уладаў, Злучаныя Штаты мерацца пазбавіць нашую краіну гандлёвых ільготаў альбо наагул спыніць гандлёвы абмен.

Сярод шэрагу прэтэнзіяў, якія Вашынгтон выказвае Менску, ёсьць і такая: стаўленьне беларускіх уладаў да дэмакратычных прафсаюзаў. У такой сытуацыі дырэкцыя “Шкловалакна” пачала, у меру магчымасьцяў, улагоджваць сытуацыю.

Ня так даўно дырэкцыя зьвярнулася да кіраўніцтва заводзкага Свабоднага прафсаюзу з прозьбай напісаць ліст на адрас амэрыканскай Фэдэрацыі прафсаюзаў, Кангрэсу вытворчых прафсаюзаў, а таксама Гандлёвай палаты ЗША і паведаміць, што Свабодны прафсаюз і адміністрацыя “Шкловалакна” паразумеліся.

Напачатку прафсаюзныя дзеячы адмовіліся пісаць такі ліст, мяркуючы, што стварэньне прафсаюзу - гэта канстытуцыйнае права грамадзянаў. Пасьля падумалі і напісалі ліст.

Як паведаміў нам старшыня суполкі Свабоднага прафсаюзу “Шкловалакна” Віктар Стукаў, у лісьце адзначаецца канструктыўныя моманты ў кантактах дырэкцыі і прафсаюзу, але таксама прыводзяцца факты перасьледу актывістаў дэмакратычных прафсаюзаў на іншых прадпрыемствах краіны.

Вінцэсь Мудроў, Полацак

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG