Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Круты вызвалены з Навінак


Аляксандар Круты: Я магу стаць палітбежанцам, але ня кіну дачку
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:19 0:00
Наўпроставы лінк

Аляксандар Круты: Я магу стаць палітбежанцам, але не кіну дачку

Ён ужо знаходзіцца дома, аднак да 12 гадзінаў Круты павінен стаць на ўлік у псыха-нэўралягічным дыспансэры.

Рашэньне перавесьці Аляксандра Крутога з Навінак, дзе ён адбываў прымусовае лекаваньне, на амбуляторнае назіраньне па месцы жыхарства прыняў 11 сьнежня суд Маскоўскага раёну Менску.

Суд сабраў каля паўтара дзясятка чалавек і адбываўся ў закрытым рэжыме. Пракурор заявіў адпаведнае хадайніцтва, бо на судзе разгалошваліся зьвесткі пра стан здароўя падсуднага. Праўда, адвакатка паведаміла, што сам Круты просіць зрабіць суд публічным, аднак суд задаволіў хадайніцтва пракурора. Інтарэсы падсуднага прадстаўляла юрыстка 25-й паліклінікі Менску, якая ажыцьцяўляе апеку над тымі, каго прызналі недзеяздольнымі. Інэса Крутая, дачка Аляксандра, аднак, лічыць, што паліклініка ня мела права прадстаўляць бацьку ў судзе, бо не было суду пра прызнаньне бацькі недзеяздольным: «Калі б суд быў, яму б пэнсію прызначылі. Гэта абразьліва, канечне. Але вырашылася б пытаньне з харчаваньнем, было б за што жыць!»

Аляксандар Круты прадстаўляў на працэсе аб тэракце ў мэтро інтарэсы сваёй дачкі Інэсы, што пацярпела ад выбуху. Выступаючы ў судзе, ён задаваў шмат пытаньняў, а на шосты дзень пасьля пачатку працэсу быў затрыманы. Паўгады ён знаходзіўся на прымусовым лячэньні ў Навінках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG