Выступаючы на пасяджэньні кабінэту міністраў у Ярусаліме, Нэтаньягу заявіў, што міжнародная супольнасьць не зрабілі дастаткова, каб утрымаць Іран ад ажыцьцяўленьня праграмы, якая, як лічыць Ізраіль і краіны Захаду, накіраваная на стварэньне ядзернай зброі:
«Іранцы выкарыстоўваюць перамовы з усясьветнымі дзяржавамі, каб выйграць час дзеля прасоўваньня сваёй ядзернай праграмы. Міжнародная супольнасьць не стварыла выразнай чырвонай лініі для Ірану, і Іран ня бачыць міжнароднай рашучасьці, каб спыніць яго ядзерную праграму.
Ізраільскі прэм’ера мае намер ізноў заявіць пра сваю заклапочанасьць з нагоды Ірану на Генэральнай Асамблеі ААН у канцы гэтага месяца. Ён таксама правядзе перамовы з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам падчас візыту ў Злучаныя Штаты.