Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павысілі закупачныя цэны на збожжа


Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня павялічыла на 15-30% закупачныя цэны на збожжа.

Адпаведнай пастановай Мінсельгасхарча ад 25 ліпеня ўстаноўлены новыя фіксаваныя цэны на сельгаспрадукцыю ўраджаю 2012 году, што закупляецца для дзяржаўных патрэб.

У прыватнасьці, закупачныя цэны на ячмень і авёс павялічаны на 15%, на жыта — на 25%, на пшаніцу — на 30%.

Сёлета на пачатку ліпеня Мінсельгасхарч павялічыў на 10% закупачныя цэны на збожжа для сьпірту і піваварны ячмень, перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG