Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нарвэгіі ўшанавалі ахвяраў тэракту


Прэм'ер Енс Столтэнберг
Прэм'ер Енс Столтэнберг

У Нарвэгіі сёньня адзначалі першую гадавіну двайнога тэракту, калі ў Осла і на высьпе Утоя загінулі 77 чалавек, 242 — былі параненыя.

Прэм’ер Нарвэгіі Енс Столтэнберг ўсклаў вянок на месца тэракту ва ўрадавым квартале ў Осла, дзе загінулі 8 чалавек. Затым прэм’ер паехаў на Утою, дзе загінулі 69 чалавек, што адпачывалі ў моладзевым летніку. Туды ж накіраваліся сотні людзей, у тым ліку сваякі загінулых і тыя, каму ўдалося выжыць.

Кветкі ахвярам, 22 ліпеня 2012, Осла
Кветкі ахвярам, 22 ліпеня 2012, Осла
На высьпе Столтэнберг абвясьціў хвіліну маўчаньня ў памяць аб загінулых. Цырымонія на Утоі трансьлявалася па тэлебачаньні. Увечары перад ратушай у Осла адбыўся памятны шматтысячны канцэрт.

Андэрсу Брэйвіку пагражае працяглы турэмны тэрмін, калі ён будзе прызнаны псыхічна здаровым. У адваротным выпадку Брэйвіка накіруюць у псыхіятрычную клініку. Рашэньне суда павінна быць абвешчанае 24 жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG