Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бразілія: мільён чалавек на маршы ў імя Хрыста


Больш за мільён хрысьціян бяруць удзел у «Маршы ў імя Ісуса», які праходзіць у гэтыя гадзіны ў бразільскім Сан-Паўла. Сьвяточнае шэсьце адбываецца пад акампанэмэнт госпэлаў (хрысьціянскіх сьпеваў), якія гучаць з калёнак на пераносных плятформах.

Натоўпы вернікаў з раніцы сьцякаюцца да цэнтральных вуліц Сан-Паўла з ускраін горада і з іншых населеных пунктаў.

Арганізатары маршу называюць яго найбуйнейшай хрысьціянскай падзеяй у сьвеце.

«Марш у імя Ісуса» праводзіцца штогод з 1993 году і ў нейкім сэнсе зьяўляецца адказам рэлігійнай супольнасьці на гей-парад, які таксама праходзіць у Сан-Паўлу кожны год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG