Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 ліпеня: дзень нараджэньня Уладзімера Някляева і Севы Наўгародцава


Лета на Гавайскіх выспах, курорт Вайкікі, ЗША
Лета на Гавайскіх выспах, курорт Вайкікі, ЗША

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ

…пераменная воблачнасьць, невялікі дождж. Тэмпэратура ўдзень +28 — +30.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У вечаровым эфіры перадача ў межах цыклю «Бібліятэка Свабоды». Гэтым разам кніга ўспамінаў Івонкі Сурвіллы «Дарога».

Таксама вас чакае праграма «Госьці Свабоды» з удзелам мастакоў Артура Клінава і Тацяны Козік, а таксама барда Алеся Зайцава.

У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:
У Адэсе пачынаюцца міжнародныя вайсковыя вучэньні - «Cі брыз 2012»

У Гаазе працяг суду над Раткам Младзічам за зьдзяйсьненьне ваенных злачынстваў

***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:
1357 — у Празе закладзены Карлаў мост.
1807 — Перадача Беластоку і навакольных тэрыторыяў, населеных пераважна беларусамі, у склад Расеі.
1877 — Пачатак першага Ўімбэлдонскага турніру
1906 — У вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі зьезд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра).


Аргентына: Дзень Незалежнасьці
Аўстралія: Дзень Канстытуцыі
Марока: Дзень Хасана II
Палау: Дзень Канстытуцыі

Нарадзіліся:
1940 — Сева Наўгародцаў, музычны каментатар рускай службы Бі-Бі-Сі
1946 — Уладзімір Някляеў, беларускі паэт, празаік, палитык
1950 — Віктар Януковіч, прэзыдэнт Украіны
1956 — Том Хэнкс, амерыканскі актор і прадусар

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Жыві, Беларусь! Веру, будзеш жыць заўсёды.
Святло «Пагоні» будзе сэрцы нашы акрыляць.
Жыве, жыве наш край пакутны і свабодны,
Нескароная нікім і святая зямля.
Беларусь! Беларусь! Хай цябе мінуць усе нягоды,
Век у шчасці жыві, ты, Радзіма мая!»

Уладзімір Някляеў

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Уладзімеру Някляеву — 65
АБСЭ заклікала вызваліць беларускіх палітвязьняў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG