Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыбаўскайце: незалежная Беларусь — інтарэс Літвы


Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, што для бясьпекі літоўскай дзяржавы вялікае значэньне маюць стабільныя адносіны з суседнімі дзяржавамі, у прыватнасьці, зь Беларусьсю.

«Для бясьпекі Літвы важнае значэньне мае канструктыўнае і стабільнае суседзтва. Таму для нас важная рэалізацыя стратэгічных праектаў у галіне энэргетыкі і бясьпекі з Польшчай, а незалежная Беларусь — інтарэс Літвы», — заявіла Грыбаўскайце ў Сэйме Літвы, паведамляе DELFI.

«Я заўсёды выступала і буду выступаць за мэтад дыялёгу і супрацоўніцтва з суседзямі. Аднак гэта не азначае, што можна талерантна ставіцца да паводзінаў, якія накіраваныя супраць дэмакратычных прынцыпаў і парушаюць правы чалавека».

Паводле Грыбаўскайце, адкрытасьць, празрыстасьць і пераемнасьць — гэта нязьменныя рысы зьнешняй палітыкі Літвы, якая абапіраецца на гэтыя прынцыпы ў гэтым годзе, у пэрыяд старшынства ў Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе, і будзе на іх абапірацца і ў пэрыяд падрыхтоўкі да першага старшынства Літвы ў Эўрапейскім Зьвязе.

Даля Грыбаўскайце зрабіла гэтыя заявы, выступаючы ў Сойме са штогадовым пасланьнем да парлямэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG