Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: японская паліцыя арыштавала арганізатара тэракту ў такійскім мэтро


Azerbaijan -- Japan flag
Azerbaijan -- Japan flag

Кікуці больш за 17 гадоў хавалася ад правасуддзя. Яе вінавацяць у датычнасьці да нападу, у выніку якога загінулі 12 чалавек і многія сотні пацярпелі.

У Японіі ў нядзелю арыштаваная Наока Кікуці – паводле паліцыі, адна з арганізатараў тэракту ў такійскім мэтро ў 1995 годзе.

Пра гэта паведаміла японская тэлекампанія NHK. Афіцыйнага пацьверджаньня пакуль няма.

Кікуці больш за 17 гадоў хавалася ад правасуддзя. Яе вінавацяць у датычнасьці да нападу, у выніку якога загінулі 12 чалавек і многія сотні пацярпелі. Члены сэкты «АУМ сынрыкё», да якой належала і Кікуці, распылілі тады ў мэтро атрутны газ.

У сувязі з тэрактам былі асуджаныя каля 200 адэптаў сэкты, якая аб'яўлена па-за законам. Яе лідэр Сека Асахара асуджаны на сьмяротнае пакараньне, але прысуд пакуль не прыведзены ў выкананьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG