Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цярэшчанка: «Крэдытор не патрабуе чагосьці надзвычайнага»


Віктар Цярэшчанка
Віктар Цярэшчанка

Старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Надзея Ермакова паведаміла, што Антыкрызісны фонд ЭўрАзЭС зрабіў больш жорсткімі патрабаваньні да абавязаньняў Беларусі па стабілізацыйным крэдыце. Гэтак, патрабуецца, каб памер золатавалютных рэзэрваў пакрываў ня два, а тры месяцы імпарту, а таксама — каб паскараўся працэс прыватызацыі.

Кандыдат эканамічных навук, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Віктар Цярэшчанка кажа, што гэта не праява жорсткасьці, а звычайная патрабавальнасьць з боку тых, хто крэдытуе, да тых, хто атрымлівае пазыку. А таксама жаданьне крэдытораў зьменшыць рызыку:

«Справа ў тым, што дагэтуль Рэспубліка Беларусь не выконвала ўмоваў, якія агаварылі крэдыторы з ЭўрАзЭС. І крэдытор не патрабуе чагосьці надзвычайнага — а толькі выкананьня ўмоваў.

Нам сёлета трэба аддаць 18 мільярдаў даляраў. А гэта сумы, якія можна ўзяць, толькі калі прадаць уласнасьць. І не абы-якую, а толькі тыя прадпрыемствы, якія працуюць эфэктыўна і якія купяць. То бок крэдытор добра разумее сытуацыю ў Беларусі. І калі раптам Эўразьвяз прыме рашэньне пра эмбарга на прадукты беларускай нафтахіміі, то ніводная ўмова, пастаўленая любым крэдыторам, уключна з ЭўрАзЭС, ня будзе выкананая».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG