Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Няма чаго капацца ў рахунках людзей»


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка патрабуе стварыць прывабныя умовы для захоўваньня капіталаў, у тым ліку заробленых інвэстарамі, у краіне.

«Трэба адысьці ўжо ад гэтых патрабаваньняў, калі мы кантралявалі ўсё і ўся. Сёньня ў банк няма чаго хадзіць. Няма чаго капацца ў рахунках людзей, якія там трымаюць грошы», — адзначыў Лукашэнка падчас нарады па пытаньнях прыватызацыі.

«Сыстэму трэба ствараць. Трэба народу прама сказаць: багаты чалавек — гэта ня вораг. Ёсьць багатыя людзі — добра, няхай яны будуць. Але гэтых багатых людзей зарыентаваць на тое, каб грошы яны захоўвалі тут, асабліва заробленыя тут потам і крывёй нашых людзей», — дадаў Лукашэнка.

Паводле прэс-службы, кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што ў Беларусі ня будуць выдаваць інфармацыю аб рахунках сваіх кліентаў, як гэта зрабілі некаторыя краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG