Цягам тыдня яны будуць правяраць якасьць мясцовых прадуктаў харчаваньня, якія пастаўляюцца ва Ўкраіну. Ад 1 сакавіка Кіеў наклаў забарону на ўвоз зь Беларусі сьвініны і прадуктаў зь яе, патлумачыўшы гэта пагрозай распаўсюду вірусу афрыканскай чумы, пра наяўнасьць якой сьведчаць ускосныя факты. Таксама забаронены імпарт беларускага малака і яго вытворных.
21 сакавіка ў часе паседжаньня рады экспартэраў мяса-малочнай галіны старшыня Дзяржаўнай вэтэрынарнай і фітасанітарнай службы Ўкраіны Іван Бісюк паведаміў: у Менск накіроўваецца працоўная група, каб правесьці аўдыт. Галоўная мэта — высьветліць, ці здольны беларускі бок гарантаваць бясьпеку сваіх прадуктаў харчаваньня. Апроч таго, як паведамілі ў прэсавай службе ведамства, адмыслоўцы праінспэктуюць некалькі прадпрыемстваў мяса-малочнай прамысловасьці:
«Так, яшчэ ўчора ў Беларусь ад’ехала вялікая група нашых спэцыялістаў.
Мяркую, што асноўнай задачай будзе інспэкцыя непасрэдна мяса-малочных прадпрыемстваў, бо які сэнс ад таго, калі яны праседзяць дзесьці ў кабінэтах дзяржаўных ведамстваў? Вядома, спачатку экспэрты павінны азнаёміцца з адпаведнай дакумэнтацыяй, а ўжо потым, безумоўна, яны будуць вывучаць канкрэтныя вытворчасьці».
Па выніках інспэкцыі экспэрты зробяць выснову: ці трэба надалей спыняць пастаўкі харчоў беларускай вытворчасьці на ўкраінскі рынак? 1 сакавіка Ўкраіна прыпыніла ўвоз малочных прадуктаў зь Беларусі, абгрунтаваўшы гэта «сыстэматычным парушэньнем» санітарных патрабаваньняў. Вэтслужбы выявілі шэраг фактаў, калі максымальна дапушчальныя ўзроўні мэдычных прэпаратаў у беларускім малацэ перавышаліся.
Як кажа прадстаўнік вэтэрынарных органаў Украіны Анатоль Асадчы, доўгі час бакам не ўдавалася дасягнуць кампрамісу з-за «незгаворлівасьці беларускіх калегаў». Менск нават прыгразіў асымэтрычнымі захадамі, паабяцаўшы спыніць прадуктовы імпарт з Украіны. Між тым, па словах суразмоўцы, прэтэнзіі да якасьці прадукцыі — для міжнароднага гандлю сытуацыя звычайная:
«У нас узьнік сумнеў, мы маем права атрымаць вычарпальную інфармацыю? Маем. Дык у чым праблема? Пачнём ад сёньняшняга дня працаваць у канструктыўным рэчышчы, як мы зараз з расейцамі ў пытаньнях аднаўленьня паставак украінскага сыру працуем, то за 3–4 тыдні ўсе праблемы можна вырашыць. Наўрад ці раней. Але пры ўмове, што будзем працаваць, а не выстаўляць ультыматумы. Мы аналягічным чынам супрацоўнічаем з эўрапейцамі, яны да нас прыяжджаюць, манітораць прадукцыю, якая ідзе да іх. Польшча знайшла ў нашым сухім малацэ гадоў пяць таму рэшту пэніцыліну, дык чатыры гады пасьля таго мінулі, а яны ўсё кантралююць».
Асаблівыя прэтэнзіі ўкраінскія спэцыялісты маюць да гісторыі, якая мела месца на Гарадзеншчыне. У сярэдзіне лютага там зьнішчалі сьвіное пагалоўе з прыватных падворкаў. Улады падаюць гэта як «вучэньні па барацьбе з афрыканскай чумой», аднак украінцы не выключаюць, што масавае зьнішчэньне сьвіней на Наваградчыне насамрэч абумоўлена выяўленьнем вірусу. Сам факт уваходжаньня Беларусі ў Мытны саюз і адсутнасьць вэтэрынарнага кантролю на ўсходняй мяжы падвышае рызыку занесьці ўзбуджальнік з Расеі.
Абмежаваньні мясных і малочных паставак зь Беларусі наўпрост б’юць па спэцыялізаваных крамах беларускіх харчоў, якія апошнім часам зьявіліся па ўсёй Украіне. Гандляры ўжо наракаюць, што адчуваюцца перабоі з прадукцыяй, асабліва той, якая хутка псуецца — перадусім гэта тычыцца малочных вырабаў. З гэтай прычыны, як кажа кіеўскі бізнэсовец Іван Куцэнка, некаторыя крамы апынуліся на мяжы закрыцьця. А ў выніку пацярпяць якраз мясцовыя прадпрымальнікі:
«Гэта ініцыятыва ўкраінскіх прадпрымальнікаў. Беларускіх гандляроў я некалькі разоў сустракаў у Кіеве, калі ладзяцца буйныя сельскагаспадарчыя кірмашы.
Тады самі беларускія вытворцы прадстаўляюць тут свае гандлёвыя маркі, вельмі шмат машын-рэфрыжэратараў зь беларускімі нумарамі. Але гэта літаральна на 2–3 дні яны прыяжджаюць, а так, у асноўным, беларускай прадукцыяй гандлююць украінскія прадпрымальнікі. Можна сказаць, што вашы вытворцы ўвогуле малайцы, захавалі яшчэ высокія старыя стандарты. Гэта ў нас пад тэхнічныя ўмовы хаваюць усё, што толькі заўгодна. Таму тое, што захавалі — малайцы, і добрым попытам усё карыстаецца».
Паводле зьвестак Дзяржаўнай вэтэрынарнай і фітасанітарнай службы Ўкраіны, Беларусь штомесяц пастаўляе ва Ўкраіну блізу 100 тысяч тон малочнай прадукцыі. Аб’ёмы мясных паставак на гэтым тле істотна меншыя, але ў структуры беларускага экспарту займаюць важнае месца.
21 сакавіка ў часе паседжаньня рады экспартэраў мяса-малочнай галіны старшыня Дзяржаўнай вэтэрынарнай і фітасанітарнай службы Ўкраіны Іван Бісюк паведаміў: у Менск накіроўваецца працоўная група, каб правесьці аўдыт. Галоўная мэта — высьветліць, ці здольны беларускі бок гарантаваць бясьпеку сваіх прадуктаў харчаваньня. Апроч таго, як паведамілі ў прэсавай службе ведамства, адмыслоўцы праінспэктуюць некалькі прадпрыемстваў мяса-малочнай прамысловасьці:
«Так, яшчэ ўчора ў Беларусь ад’ехала вялікая група нашых спэцыялістаў.
асноўнай задачай будзе інспэкцыя непасрэдна мяса-малочных прадпрыемстваў...
Па выніках інспэкцыі экспэрты зробяць выснову: ці трэба надалей спыняць пастаўкі харчоў беларускай вытворчасьці на ўкраінскі рынак? 1 сакавіка Ўкраіна прыпыніла ўвоз малочных прадуктаў зь Беларусі, абгрунтаваўшы гэта «сыстэматычным парушэньнем» санітарных патрабаваньняў. Вэтслужбы выявілі шэраг фактаў, калі максымальна дапушчальныя ўзроўні мэдычных прэпаратаў у беларускім малацэ перавышаліся.
Як кажа прадстаўнік вэтэрынарных органаў Украіны Анатоль Асадчы, доўгі час бакам не ўдавалася дасягнуць кампрамісу з-за «незгаворлівасьці беларускіх калегаў». Менск нават прыгразіў асымэтрычнымі захадамі, паабяцаўшы спыніць прадуктовы імпарт з Украіны. Між тым, па словах суразмоўцы, прэтэнзіі да якасьці прадукцыі — для міжнароднага гандлю сытуацыя звычайная:
«У нас узьнік сумнеў, мы маем права атрымаць вычарпальную інфармацыю? Маем. Дык у чым праблема? Пачнём ад сёньняшняга дня працаваць у канструктыўным рэчышчы, як мы зараз з расейцамі ў пытаньнях аднаўленьня паставак украінскага сыру працуем, то за 3–4 тыдні ўсе праблемы можна вырашыць. Наўрад ці раней. Але пры ўмове, што будзем працаваць, а не выстаўляць ультыматумы. Мы аналягічным чынам супрацоўнічаем з эўрапейцамі, яны да нас прыяжджаюць, манітораць прадукцыю, якая ідзе да іх. Польшча знайшла ў нашым сухім малацэ гадоў пяць таму рэшту пэніцыліну, дык чатыры гады пасьля таго мінулі, а яны ўсё кантралююць».
Асаблівыя прэтэнзіі ўкраінскія спэцыялісты маюць да гісторыі, якая мела месца на Гарадзеншчыне. У сярэдзіне лютага там зьнішчалі сьвіное пагалоўе з прыватных падворкаў. Улады падаюць гэта як «вучэньні па барацьбе з афрыканскай чумой», аднак украінцы не выключаюць, што масавае зьнішчэньне сьвіней на Наваградчыне насамрэч абумоўлена выяўленьнем вірусу. Сам факт уваходжаньня Беларусі ў Мытны саюз і адсутнасьць вэтэрынарнага кантролю на ўсходняй мяжы падвышае рызыку занесьці ўзбуджальнік з Расеі.
Абмежаваньні мясных і малочных паставак зь Беларусі наўпрост б’юць па спэцыялізаваных крамах беларускіх харчоў, якія апошнім часам зьявіліся па ўсёй Украіне. Гандляры ўжо наракаюць, што адчуваюцца перабоі з прадукцыяй, асабліва той, якая хутка псуецца — перадусім гэта тычыцца малочных вырабаў. З гэтай прычыны, як кажа кіеўскі бізнэсовец Іван Куцэнка, некаторыя крамы апынуліся на мяжы закрыцьця. А ў выніку пацярпяць якраз мясцовыя прадпрымальнікі:
«Гэта ініцыятыва ўкраінскіх прадпрымальнікаў. Беларускіх гандляроў я некалькі разоў сустракаў у Кіеве, калі ладзяцца буйныя сельскагаспадарчыя кірмашы.
вашы вытворцы ўвогуле малайцы, захавалі яшчэ высокія старыя стандарты...