У Нямеччыне спэцыяльная парлямэнцкая асамблея абрала сёньня новага прэзыдэнта краіны. 11-м ачольнікам дзяржавы з часоў Другой сусьветнай вайны стаў 72-гадовы Яхім Гаўк — былы лютэранскі пастар і праваабарончы актывіст з Усходняй Нямеччыны.
Гаўк браў актыўны ўдзел у антыкамуністычнай рэвалюцыі ў былой ГДР. У 1990 годзе Бундэстаг аб’яднанай Нямеччыны прызначыў яго першым фэдэральным камісарам у справе архіваў Штазі — службы бясьпекі камуністычнай Нямеччыны. На гэтай пасадзе ён заслужыў шырокую папулярнасьць актыўным перасьледам былых нямецкіх чэкістаў і выкрываньнем іх злачынстваў. У прэсе яго называлі «паляўнічым на штазі».
Яхім Гаўк замяніў на пасадзе прэзыдэнта Крысьціяна Вульфа, які падаў у адстаўку з-за карупцыйнага скандалу. Пасада прэзыдэнта ў Нямеччыне мае збольшага прадстаўнічыя функцыі.