Агулам у 2011 годзе ў Літве выдалі часовы від на жыхарства 3292 замежнікам, гэта на 24,85 больш, чым у 2010 годзе, паведаміў Дэпартамэнт міграцыі. У гэты лік не уваходзяць грамадзяне краін ЭЗ і члены іх сем’яў.
Больш за усё — 86,7% — замежнікаў часова пасяліліся ў Літве, паколькі працаўладкаваліся там. Іншыя плянавалі заняцца законнай дзейнасьцю (855 заявак) або прыехалі жыць да членаў сям’і (843 заявак).
У мінулым годзе амаль у два разы — з 243 да 465 — павялічылася колькасьць рашэньняў, якімі былі скасаваныя часовыя віды на жыхарства. Галоўная падстава для прыняцьця такога рашэньня — пазбаўленьне дазволу на працу (143 рашэньня), выключэньне замежніка з сьпісу студэнтаў (100 рашэньняў), скасаваньне працоўнай дамовы з замежнікам (75 рашэньняў).
У ліку тых, хто страціў від на жыхарства таксама больш за ўсё было грамадзян Беларусі (172), Украіны (86) і Расеі (44).
Пра гэта са спасылкай на БНС піша партал DELFI.