Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дажынкі» Рагачову!


У Рагачове грамадзкія актывісты распачалі збор подпісаў за правядзеньне ў іхнім горадзе ў 2013 годзе рэспубліканскіх «Дажынак».

Дзяніс Дашкевіч, адзін з ініцыятараў збору подпісаў: «Ужо гады са два мясцовыя ўлады вялі размову пра «Дажынкі». А тут нечакана даведаліся, што гэтае сьвята-кірмаш плянуе забраць Гомель. Рагачоўцы ж спадзяваліся, што «Дажынкі» дапамогуць райцэнтру вырашыць шматлікія камунальныя пытаньні. Прыкладам, у 35-тысячным горадзе бракуе добрых шляхоў зносін паміж мікрараёнамі, няма належнага парку адпачынку, палацу шлюбаў».

Тым часам старшыня аблвыканкаму Ўладзімер Дворнік прапанаваў кіраўніку краіны прызначыць сталіцай «Дажынак-2013» Гомель і Гомельскі раён. Паводле старшыні, за кошт сродкаў мясцовага бюджэту немагчыма за кароткі тэрмін прывесьці абласны цэнтар у адпаведнасьць сучасным патрабаваньням, бо на сталіцу «Дажынак» сродкі выдаткоўваюцца і з рэспубліканскай казны.

Ці перамогуць рагачоўцы ў барацьбе за сталіцу «Дажынак», ніхто прагназаваць не бярэцца. Але за наданьне Рагачову гэтага статусу ў 2013 годзе ў першы ж дзень падпісаліся звыш сотні мінакоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG