Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ спадзяецца, што Беларусь запросіць назіральнікаў


Енс-Хаген Эшэнбэхер
Енс-Хаген Эшэнбэхер

Прэсавы сакратар БДІПЧ АБСЭ спадзяецца на шырокае прадстаўніцтва ў Беларусі краінаў-назіральнікаў. Па словах Енса-Хагена Эшэнбэхера, адсутнасьць у Менску офісу АБСЭ не перашкаджае працы.

Камэнтуючы ў інтэрвію DW заяву Лідзіі Ярмошынай аб неўключэньні ў місію назіральнікаў АБСЭ прадстаўнікоў Эўразьвязу, прэс-сакратар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ Енс-Хаген Эшэнбэхер адзначыў, што немэтазгодна дапускаць перавагу колькасьці пэўнай групы дзяржаў для назіраньня на выбарах. Пры гэтым адсутнасьць у Менску офісу АБСЭ ня будзе перашкодай працы місіі, адзначыў Эшэнбэхер.

«Беларусь, як і любая іншая краіна-удзельніца АБСЭ, узяла на сябе абавязаньні запрашаць назіральнікаў ад гэтай арганізацыі. Таму мы разьлічваем і гэтым разам зноў атрымаць зь Менску адпаведнае запрашэньне. Мэта іншых краін-удзельніц АБСЭ заключаецца ў тым, каб дэлегаваць свае місіі назіральнікаў. Гэта значыць, мы плянуем прадставіць усе дзяржавы, якія вырашаць адправіць назіральнікаў».

«Немагчыма сабе ўявіць, — працягваў Эшэнбэхер у інтэрвію DW , — каб Бюро ў справе дэмакратычных інстытутаў і правах чалавека АБСЭ займалася адборам і дазваляла толькі пэўным дзяржавам накіроўваць на выбары сваіх назіральнікаў. Бо сэнс назіраньня ў тым і палягае, каб сфармаваць шырокае прадстаўніцтва ў геаграфічным сэнсе і не дапусьціць перавагі якіх-небудзь пэўных рэгіёнаў. Ніхто не жадае, каб нейкая група дзяржаў дамінавала ў місіі назіральнікаў. Выбар на карысьць шырокага прадстаўніцтва ў свой час быў зроблены цалкам сьвядома, каб у такой місіі было прадстаўлена як мага больш краін-удзельніц АБСЭ».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG