Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты: “Улады Японіі замоўчвалі ровень небясьпекі на атамнай станцыі ў Фукусіме”


"Фукусіма-Даіці" празь месяц пасьля землятрусу і цунамі, 10 красавіка 2011 году
"Фукусіма-Даіці" празь месяц пасьля землятрусу і цунамі, 10 красавіка 2011 году
Урад Японіі замоўчваў інфармацыю пра рэальны ровень небясьпекі, выкліканай леташняй аварыяй на атамнай электрастанцыі «Фукусіма — Даіці».

Незалежная арганізацыя Rebuild Japan Initiative Foundation цьвердзіць на падставе апытаньня больш як трохсот адказных асобаў, што японскія ўлады сьвядома прымяншалі небясьпеку непадкантрольнага ядзернага працэсу ў рэактары АЭС, пашкоджаным у выніку моцнага землятрусу і цунамі.

Паведамляецца, у прыватнасьці, што ўлады Злучаных Штатаў скардзіліся на няпоўнасьць інфармацыі, падаванай японскім бокам. Адначасна ў дакладзе незалежных экспэртаў зьмешчана высокая ацэнка дзеяньняў тагачаснага прэм’ер-міністра Наота Кана, які патрабаваў ад кампаніі ТЕРСО, апэратара АЭС у Фукусіме, максымальна рашучых дзеяньняў для ліквідацыі аварыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG