Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае ТБ: спэцслужбы прадухілілі замах на Пуціна


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Спэцслужбам Украіны і Расеі ўдалося сарваць пляны тэрарыстаў, якія рыхтавалі замах на прэм’ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна.

Пра гэта паведаміў 27 лютага расейскі «Першы канал».

Паводле дадзеных «Першага канала», у Адэсе былі схопленыя бандыты, якія знаходзіліся ў міжнародным вышуку. Зь іхніх паказаньняў зрабілася вядома, што яны плянавалі ўчыніць замах у Маскве адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў у гутарцы з Інтэрфаксам не абверг гэтую інфармацыю, але ад камэнтароў устрымаўся.

У Службе бясьпекі Ўкраіны пацьвердзілі, што плянаваўся замах на Пуціна. «Магу пацьвердзіць гэтую інфармацыю», — заявіла кіраўніца прэсавага цэнтру СБУ Марына Астапенка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG