Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве на 2,5 гадзіны затрымалі журналіста Аляксандра Ярашэвіча


Рэдакцыя Радыё Рацыя паведамляе пра затрыманьне ў Барысаве журналіста Аляксандра Ярашэвіча, калі той рыхтаваў рэпартаж аб пратэсце працоўных на мясцовым заводзе БАТЭ.

Паведамляецца, што падчас затрыманьня Аляксандар Ярашэвіч паказаў барысаўскім міліцыянтам журналісцкае пасьведчаньне, але тыя сказалі, што ім гэтага недастаткова. Дзеля высьвятленьня асобы спадара Ярашэвіча даставілі ў Барысаўскі РАУС.

Сам журналіст пасьпеў расказаць калегам:

— Я стаяў каля прахадной заводу БАТЭ, спрабаваў паразмаўляць з працоўнымі цэху, у якім у панядзелак абвясьцілі страйк. Да мяне падышлі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі праехаць разам зь імі, каб высьветліць маю асобу. Майго пасьведчаньня аказалася недастаткова, а пашпарта ў мяне з сабой не было. Сказалі, што ім трэба высьветліць, кім я на самой справе зьяўляюся.

Праз дзьве з паловай гадзіны журналіста адпусьцілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG