Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя: эканомія ў абмен на дапамогу


Парлямэнт Грэцыі
Парлямэнт Грэцыі

Грэцкі парлямэнт сёньня прыняў новы пакет мераў жорсткай эканоміі.

Гэтыя меры прадугледжваюць, у прыватнасьці, скарачэньне мінімальнай заработнай платы больш чым на 20%. У абмен Грэцыя атрымае другі транш дапамогі памерам у 130 мільярдаў эўра, каб заплаціць даўгі і пазьбегнуць дэфолту ў наступным месяцы. Грэцкі міністар фінансаў заклікаў заканадаўцаў прыняць меры «для выратаваньня краіны». Галасаваньне адбылося на фоне забурэньняў, падчас якіх пратэстоўцы падпалілі некалькі будынкаў у Атэнах. Падчас беспарадкаў былі параненыя прынамсі 80 чалавек, зь іх 30 паліцыянты. Дзесяткі чалавек былі арыштаваныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG