Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя рыхтуецца ратыфікаваць непапулярны антыкрызысны плян


Сутыкненьні паліцыі з пратэстоўцамі супраць бюджэтных скарачэньняў, Афіны, 10 лютага 2012
Сутыкненьні паліцыі з пратэстоўцамі супраць бюджэтных скарачэньняў, Афіны, 10 лютага 2012
У парлямэнце Грэцыі сёньня прайшло абмеркаваньне новых антыкрызысных захадаў, на рэалізацыі якіх настойваюць Эўразьвяз і Міжнародны валютны фонд – узамен на чарговы пакет фінансавай дапамогі Афінам памерам 130 мільярдаў эўра.

На нядзелю ў дэпутатаў заплянавана галасаваньне па новым пляне бюджэтнай эканоміі, які ўрад Грэцыі ўхваліў на экстранай нарадзе ў ноч зь пятніцы на суботу. Прэм'ер-міністар Лукас Пападымас, зьвяртаючыся да міністраў, падкрэсьліў, што вымушаныя крокі дапамогуць пазьбегнуць дэфолту, які пагражае, Грэцыі, паводле яго слоў, "эканамічным хаасам і сацыяльным выбухам".

Лідэры ключавых партый краіны заклікалі заканадаўцаў падтрымаць папраўкі. Між тым у суботу ля будынку парлямэнту прайшоў мітынг пратэсту супраць далейшых скарачэньняў заробкаў, пэнсій, росту падаткаў і звальненьня бюджэтнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG