Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: колькасьць ахвяраў выбухаў у Алепа вырасла да 28


На месцы аднаго з выбухаў у Алепа, 10 лютага 2012 году
На месцы аднаго з выбухаў у Алепа, 10 лютага 2012 году
На поўначы Сырыі ў найбольшым горадзе краіны Алепа пры двух выбухах у пятніцу загінулі 28 чалавек, больш як 200 атрымалі раненьні. Улады Сырыі ўсклалі віну за напады на «ўзброеныя тэрарыстычныя групоўкі».

Праціўнікі рэжыму ў сваю чаргу вінавацяць сырыйскі ўрад у арганізацыі тэрактаў з мэтаю падарваць імідж апазыцыі.

Тым часам урадавыя войскі працягваюць апэрацыю ў Хомсе — у гэтым горадзе, які стаў асноўным цэнтрам паўстанцаў, за апошні тыдзень загінулі, паводле праваабаронцаў, звыш чатырохсот людзей.

Як паведамляе агенцтва DPA, у розных гарадох Сырыі сёньня загінулі ня менш за 90 чалавек, у тым ліку ў Хомсе і прымесьцях Дамаску.

У пятніцу кароль Саудаўскай Арабіі Абдула рэзка скрытыкаваў рашэньне Расеі і Кітаю накласьці вэта на праект рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН па Сырыі. Абдула назваў памянёнае рашэньне «неспрыяльнай ініцыятываю», якая падрывае давер да ААН.

Раней сёньня з заклікам да Расеі перагледзець сваю пазыцыю адносна Сырыі зьвярнулася вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу Кэтрын Эштан. У сваю чаргу Дзяржаўная дума Расеі прыняла ў пятніцу заяву з заклікам да ААН не займаць пазыцыі аднаго з бакоў сырыйскага канфлікту. У заяве дэпутатаў адзначаецца, што Расея не падтрымае ніводнага з дакумэнтаў, які будзе дапускаць замежнае сілавое ўмяшаньне як у справы Сырыі, так і ў справы іншых дзяржаваў бяз санкцыі Рады бясьпекі ААН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG