Кніга «Партызан часу», у якой апісанае жыцьцё Фідэля зь дзіцячых гадоў да рэвалюцыі і захопу ўлады на Кубе ў 1959 годзе, складаецца з двух тамоў запісаў гутарак Кастра з кубінскай журналісткай. Прэзэнтацыя кнігі, у часе якой Кастра сустрэўся з публікай, доўжылася шэсьць гадзін.
У 2006 годзе Кастра таксама апублікаваў двухтомнік, які складаецца з гутарак з гішпанскім журналістам. З тых часоў былы лідэр Кубы працаваў над сваімі мэмуарамі, а таксама пісаў калёнкі ў газэты на розныя актуальныя тэмы.
Цяперашняе зьяўленьне Кастра на публіцы стала першым зь вясны 2011 году, калі ён узяў удзел у заключным пасяджэньні зьезда кубінскай кампартыі, паведамляе BBC News.
Фідэль Кастра прыйшоў да ўлады на Кубе ў выніку зьвяржэньня дыктатара Батысты. У 2006 годзе з-за хваробы Кастра часова перадаў уладу брату Раулю, які паўнапраўна ўзначаліў краіну ў 2008 годзе.