Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарадзкі суд адмовіў Мікалаю Казлову


Мікалай Казлоў
Мікалай Казлоў

У суд з Казловым прыйшлі сьведкі, якія знаходзіліся ўвечары 19 сьнежня 2011 разам зь ім у «аўтазаку» і былі дастаўленыя ў Кастрычніцкі РУУС Менску.

Іх з дапамогай актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі знайшоў сам афіцэр, пісьмовыя паказаньні сьведак былі далучаныя да справы.

Аднак судзьдзя не прыняў да ўвагі сьведчаньні і пакінуў бязь зьмены пастанову суду Маскоўскага раёну Менска ў дачыненьні да Казлова, перадае БелаПАН.

Казлова людзі ў цывільным затрымалі 19 сьнежня на пешаходным пераходзе каля Кастрычніцкай плошчы. А ў міліцэйскім рапарце напісалі, што яго затрымалі ля Чырвонага касьцёлу (у той вечар ля касьцёлу праходзіла акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі). Яго абвінавацілі ў лаянцы і парушэньні грамадзкага парадку і пакаралі 5 суткамі арышту.

Падпалкоўнік міліцыі ў запасе Мікалай Казлоў стаў вядомы ў 2010 годзе, калі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў распавёў пра тое, як адбываліся фальшаваньні ў часе датэрміновага галасаваньня ў Палату прадстаўнікоў у верасьні 2008-га.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG