Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня хоча падтрымаць зьмененую рэзалюцыю ААН па Сырыі


Кадр зь відэазапісу пратэстаў 3 лютага
Кадр зь відэазапісу пратэстаў 3 лютага

Расейскі намесьнік міністра замежных спраў Генадзь Гацілаў заявіў, што Расея ня можа падтрымаць праекту рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН па Сырыі. Паводле яго, зьмены, унесеныя ў рэзалюцыю, недастаткова бяруць ва ўвагу засьцярогі расейскага боку.

Праект рэзалюцыі, падрыхтаваны арабскімі і эўрапейскімі краінамі, не ўтрымлівае адкрытых заклікаў да сыходу прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, а таксама ў ім не гаворыцца пра эмбарга на пастаўкі зброі ці пра санкцыі. У праекце адзначаецца «поўная падтрымка» пляну Лігі арабскіх дзяржаваў дапамагчы ў дэмакратычных пераўтварэньнях.

Тым часам, паводле сырыйскіх актывістаў, у пятніцу ў краіне былі забітыя прынамсі 20 чалавек – у тым ліку падчас сутыкненьняў паміж ўрадавымі войскамі і тымі вайскоўцамі, хто перайшоў на бок апазыцыі. Тысячы людзе па ўсёй Сырыі, нягледзячы на ўрадавую забарону, выйшлі на дэманстрацыі ў памяць аб разьні ў горадзе Хама ў 1982 годзе, калі былі забітыя тысячы людзей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG