Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы міліцыянт Казлоў судзіцца, каб ягонае затрыманьне прызналі незаконным


Мікалай Казлоў
Мікалай Казлоў

3 лютага ў Менскім гарадзкім судзе павінен адбыцца разгляд касацыйнай скаргі падпалкоўніка міліцыі ў запасе Мікалая Казлова.

Казлоў спрабуе даказаць, што 19 сьнежня 2011 году яго затрымалі незаконна.

Пазьней былога міліцыянта арыштавалі на 5 сутак.

Казлова людзі ў цывільным затрымалі 19 сьнежня на пешаходным пераходзе каля Кастрычніцкай плошчы. А ў міліцэйскім рапарце напісалі, што яго затрымалі ля Чырвонага касьцёлу (у той вечар ля касьцёлу праходзіла акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі).

Затрымалі Казлова за тое, што ён, нібыта, мацюкаўся і парушаў грамадзкі парадак.

Падпалкоўнік міліцыі ў запасе Мікалай Казлоў стаў вядомы ў 2010 годзе, калі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў распавёў пра тое, як адбываліся фальшаваньні ў часе датэрміновага галасаваньня ў Палату прадстаўнікоў у верасьні 2008-га.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG