Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белэнэрга»: беларусы без украінскай электраэнэргіі не замерзнуць


Прыпыненьне Ўкраінай паставак электраэнэргіі ў Беларусь не адаб’ецца на працы нацыянальнай энэргасыстэмы.

Пра гэта заяўляюць у вытворчым аб’яднаньні «Белэнэрга». У ведамстве пацьвердзілі: папярэдне вызначана, што экспарт электраэнэргіі ўкраінскім бокам спынены да 3 лютага ўключна, але з ініцыятывы Ўкраіны гэтая дата можа быць і перагледжана.

Прадстаўнікі «Белэнэрга» тлумачаць прыпыненьне энэргапаставак тым, што ва Ўкраіне ўсталявалася надзвычай халоднае надвор’е, і гэта выклікала падвышанае спажываньне электраэнэргіі ў краіне. А дадатковых аб’ёмаў электраэнэргіі для экспарту Ўкраіна ня мае.

У «Белэнэрга» запэўніваюць, што гэта ніяк не паўплывае на інтарэсы беларускіх спажыўцоў. Па словах чыноўнікаў, энэргасыстэма мае дастаткова магутнасьцяў, каб забясьпечыць патрэбы ў электраэнэргіі ў поўным аб’ёме, а дадатковы імпарт ажыцьцяўляецца перадусім дзеля дывэрсыфікацыі паліўна-энэргетычнага балянсу краіны.

Пастаўкі электраэнэргіі з Расеі (пастаўшчык — «Интер РАО ЕЭС») адбываюцца ў штатным рэжыме.Украіна вымушаная імпартаваць электраэнэргію з Расеі, спыніўшы экспарт у Беларусь

у Запароскай вобласьці штогод фіксуюць каля 15 выпадкаў крадзяжу абсталяваньня ліній электраперадач

Украіна пачала імпартаваць электраэнэргію з Расеі, адначасова спыніўшы яе экспарт у Беларусь і Малдову. Паводле экспэртаў, гэта зьяўляецца сьледзтвам зношанасьці большасьці ліній электраперадач ва Ўкраіне. Таму супадзеньне двух фактараў — моцных маразоў і аварыі на высакавольтнай лініі электраперадачы ў Запароскай вобласьці — зьмяніла энэргетычны балянс краіны.

Блізу адной з вёсак у Запароскай вобласьці ўпала апора лініі, па якой падаецца электраэнэргія Запароскай АЭС на прадпрыемствы Паўднёвага Данбасу. У выніку магутнасьць атамнай станцыі зьнізілася. Гэта адбылося на фоне рэзкага пахаладаньня — да мінус 20. Такім чынам, першапрычынай спыненьня экспарту электраэнэргіі і пачатку яе імпарту зьяўляецца надвор’е, запэўніла Радыё Свабода памочнік старшыні праўленьня ААТ «Запоріжжяобленерго» Алена Нікалаева.

Тое, што мы маем такія патэнцыйныя магчымасьці — гэта факт. Тое, што мы цяпер імпартуем электраэнэргію, я спадзяюся, што гэта часовая зьява

«Пачаліся маразы, народ масава ўключае разнастайныя абагравальнікі. Таму магчыма, вырашальным фактарам было гэта, а не скарачэньне магутнасьці Запароскай АЭС. Пасьля таго ўпала апора магістральнай лініі 750 кілавольт. У выніку, па дадзеных Запароскай аблдзяржадміністрацыі, Запароская атамная станцыя вымушаная зьнізіць магутнасьць на 40 мэгават. Дняпроўскія энэргетычныя сыстэмы — уладальнікі гэтай апоры — праводзяцца аднаўленчыя працы », - паведаміла Нікалаева.

Як высьветлілася, апора ўпала з-за «паляўнічых» за мэталям, якія раскруцілі мацаваньні, што аслабіла канструкцыю. Па словах Алены Нікалаевай, у Запароскай вобласьці штогод фіксуюць каля 15 выпадкаў крадзяжу абсталяваньня ліній электраперадач. Гэтым разам міліцыя затрымала траіх падазраваных.

Аднавіць нармальныя пастаўкі электраэнэргіі з Запароскай АЭС плянуецца ў бліжэйшыя два тыдні. Зрэшты, на думку экспэртаў, гэта не гарантуе спыненьня імпарту, бо цяперашняя сытуацыя прадэманстравала неабходнасьць тэрміновай мадэрнізацыі ліній электраперадач, большасьць з якіх адпрацавалі праектны тэрмін.

Толькі тады можна будзе разьлічваць на прыбытак ад продажу электраэнэргіі за мяжу, адзначыў у камэнтары Радыё Свабода экспэрт па энэргетычных пытаньнях Багдан Сакалоўскі.

«Той электраэнэргіі, якую мы экспартавалі, было вельмі мала. Яна не адыгрывала вялікай ролі. Тое, што мы маем такія патэнцыйныя магчымасьці — гэта факт. Тое, што мы цяпер імпартуем электраэнэргію, я спадзяюся, што гэта часовая зьява », спадзяецца Сакалоўскі.

Украіна ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых вытворцаў электраэнэргіі ў сьвеце. На яе тэрыторыі працуюць 4 атамныя электрастанцыі і каля 30 гідра ¬ - і цеплаэлектрастанцый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG