Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эштан заклікала да мараторыю на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі


Кэтрын Эштан
Кэтрын Эштан

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан заклікала ўвесьці ў Беларусі мараторый на сьмяротнае пакараньне.

«Тое, што сьмяротнае пакараньне ўсё яшчэ ўжываецца па суседзтве з намі, гэта жудасна. Я цалкам перакананая ў неабходнасьці ўвядзеньня глябальнага мараторыю на сьмяротнае пакараньне, асабліва калі мы бачым яго ўжываньне ў Беларусі, дзе сытуацыя пагаршаецца», — цытуе РИА Новости заяву Эштан, зробленую 1 лютага ў Эўрапарлямэнце ў Брусэлі.

Кэтрын Эштан адказала на пытаньне аднаго з парлямэнтароў, якое яе стаўленьне да сьмяротных прысудаў, вынесеных 30 лістапада ў Беларусі 25-гадовым Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву за тэракт у менскім мэтро вясной 2011 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG