Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску забаранілі канцэрт «Крамбамбулі»


«Крамбамбуля»
«Крамбамбуля»

Арганізатары канцэрту гурта «Крамбамбуля» ў менскім клюбе «Re:Public» афіцыйна абвесьцілі, што мерапрыемства не адбудзецца.

Сябры гурта патрабуюць у дырэкцыі клюбу назваць прозьвішчы чыноўнікаў, якія загадалі адмяніць канцэрт і зьбіраюцца зьвярнуцца ў суд, каб спагнаць выдаткі:

«Мы хочам ведаць, ці насамрэч наша творчасьць забароненая і на якой падставе», — заявіў парталу «Тузін Гітоў» Лявон Вольскі. Ён гатовы асабіста зьвярнуцца ў пракуратуру і адміністрацыю прэзыдэнта, а таксама ў Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры, каб разабрацца ў сытуацыі:

«Мы гатовыя дагэтуль зьняць свае прэтэнзіі да „Re:Public“ у выпадку таго, калі яны скажуць праўду і назавуць тых людзей, якія перавысілі свае службовыя абавязкі і змусілі адмяніць наш канцэрт», — адзначыла прадусар «Крамбамбулі» Ганна Вольская.

Імпрэза мела адбыцца 11 лютага.

Адменены канцэрт «Крамбамбулі» плянуецца правесьці ўвесну ў Вільні. Ужо дасягнута папярэдняя дамоўленасьць з амбасадай Літвы ў Беларусі, каб гледачам канцэрту далі бясплатныя візы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG