Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Няпоўнагадовага Лобава аштрафавалі за локшыну ля БТ


Будынак Белтэлерадыёкампаніі, на ганак якога выплюхнулі локшыну.
Будынак Белтэлерадыёкампаніі, на ганак якога выплюхнулі локшыну.

На паседжаньні адміністратыўнай камісіі пры адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску нацбола Ўладзіслава Лобава аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў) за дробнае хуліганства.

Так яго пакаралі за ўдзел у акцыі 3 сьнежня ля будынку Белтэлерадыёкампаніі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Падчас акцыі трое маладых людзей выплюхнулі на ганак ля цэнтральнага ўваходу ў будынак Белтэлерадыёкампаніі вядро з локшынай і раскідалі ўлёткі.

12 сьнежня за гэтую ж акцыю судзьдзя Юры Гарбатоўскі аштрафаваў на 30 базавых велічыняў яшчэ аднаго актывіста нацыянал-бальшавікоў — Дзяніса Сахара.

16 сьнежня гэты ж судзьдзя за гэтую ж акцыю аштрафаваў актывіста нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша на 15 базавых велічыняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG