Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

Усё яшчэ сьцюдзёна. Абяцаюць да – 22 градусаў. Але да канца тыдня нібыта пацяплее.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

Менск. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі (вул. Леніна, 19) брыфінг начальніка ўпраўленьня інфармацыі Андрэя Савіных. Пачатак у 11.00.

Менск. У офісе прафсаюза РЭП (вул. Кульман, 4) прэс-канфэрэнцыя арганізатараў «Народнага байкоту парлямэнцкіх выбараў у Беларусі», прысьвечаная старту кампаніі. Пачатак у 12.00.

Менск. У офісе партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) брыфінг кіраўніцтва партыі, прысьвечаны дзеяньням у перадвыбарнай кампаніі. Пачатак у 12.00.

Менск. У музэі Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4). Прэзэнтацыя трох дыскаў сьпявачкі Тацяны Матафонавай «З новым годам!», «Шыпшына» і «Пасьпеўкі». У праграме шмат жывой музыкі. Уваход вольны. Пачатак у 18.00.

Брусэль. Сустрэча Міністраў абароны краінаў НАТА.

* * *

У вечаровым эфіры Свабоды – зваротная сувязь: перадача «Паштовая скрынка 111», лісты слухачоў чытае і камэнтуе Валянцін Жданко. Зьміцер Бартосік запросіць у падарожжа ў Мікашэвічы, а Аляксандра Дынько ў перадачы «Вашы дзеці» прапануе тэму: «Як быць маці-адзіночкай у Беларусі». Гераіня яе расповеду – Наста Азарка.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1348 – перамога войскаў Вялікага княства Літоўскага над крыжакамі на рацэ Стрэва (прыток Нёмна). У бітве загінуў князь Нарымонт, другі сын Гедыміна. Нарадзіўся каля 1294 г.

1589 – кароль Жыгімонт ІІІ Ваза пацьвердзіў усе прывілеі Горадні.

1943 – капітуляцыя немцаў пад Сталінградам. Заканчэньне Сталінградзкай бітвы.

1968 – адкрыўся літаратурна-этнаграфічны музэй у в. Гудзевічы Мастоўскага р-ну.

Нарадзіліся:

1494 – каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца, якая ўвайшла ў гісторыю Беларусі маштабнымі аграрнымі рэформамі.

1838 – Кастусь Каліноўскі, ідэоляг вызваленьня Беларусі, кіраўнік паўстаньня 1863 году.

1882 – Джэймс Джойс, ірляндзкі паэт і пісьменьнік, аўтар знакамітага раману «Уліс», які на беларускую мову пераклаў наш калега Ян Максімюк.

Памёрлі:

1746 – Мікалай Фаўстын Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ .

1996 – Алесь Звонак, пісьменьнік, перакладчык, вязень сталінскіх турмаў.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Сусьветны дзень водна-балотных нетраў.

Беларусы-каталікі адзначаюць Грамніцы або Стрэчаньне – дзень сустрэчы зімы зь летам. Лічыцца, што ўжо могуць быць грымоты, навальніцы і што прайшла палова зімы. Пра гэта сьведчыць прыказка: «На Грамніцы палавіна зіміцы».

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Толькі тады, народзе, зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжэ ня будзе!

Кастусь Каліноўскі

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Павел Шарамет: Эўрапейскія бюракраты такія ж амаральныя, як і расейскія

Эўропа прадказвае Лукашэнку будучыню ўцекача

Гардзіеўскі: «На Захадзе супрацоўнікаў КДБ вылічаць па вачах»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG