Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін гатовы да другога туру выбараў


Прэм’ер-міністар Расеі Уладзімер Пуцін назваў «нядобрасумленнай палітычнай барацьбой» заявы апазыцыі аб нелегітымнасьці маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбараў.

На сустрэчы з маладымі юрыстамі, якія будуць назіральнікамі на выбарах 4 сакавіка, Пуцін сказаў, што іх задача — «выявіць сапраўдныя вынікі». Прэм’ер, які балятуецца ў прэзыдэнты, таксама заявіў, што гатовы прыцягнуць у якасьці назіральнікаў прадстаўнікоў партыі «Яблоко».

Пуцін не выключыў, што ў выпадку сваёй перамогі, можа прапанаваць нейкія пасады палітычным апанэнтам. Ён таксама заявіў, што гатовы змагацца за прэзыдэнцкую пасаду і ў другім туры галасаваньня, калі ён спатрэбіцца.

Акрамя Пуціна, кандыдатамі ў прэзыдэнты Расеі зарэгістраваныя Генадзь Зюганаў, Сяргей Міронаў, Уладзімер Жырыноўскі і Міхаіл Прохараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG