Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна прыпыніла пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь


Украінскае прадпрыемства «Усходэнэрга», зь якім Беларусь заключыла кантракт на пастаўкі электраэнэргіі ў 2012 годзе, прыпыніла экспарт у Беларусь да 3 лютага.

Гэта пацьвердзілі мэдыям у «Белэнэрга». Там патлумачылі, што гэта «зьвязана з ростам спажываньня электраэнэргіі ўнутры Ўкраіны ў сувязі з экстрэмальна моцнымі маразамі» і «гэта ўсяго толькі тэхнічнае прыпыненьне».

З аднаўленьнем ва Ўкраіне тэмпэратурнага рэжыму пастаўкі адновяцца, — сказаў прадстаўнік «Белэнерга».

Расейскія СМІ паведамілі, што Ўкраіна зь 1 лютага пачынае імпарт электраэнэргіі з Расеі, адначасова прыпыняючы яе экспарт у Беларусь і Малдову.

Паводле галоўнага дыспэтчара кампаніі «Укрэнэрга» Канстанціна Ушчапоўскага, «гэтае часовае рашэньне было прынятае для таго, каб пакрыць дэфіцыт электраэнэргіі на рынку».

Ён адзначыў, што дэфіцыт зьявіўся пасьля аварыі на лініі электраперадачы ў Запароскай вобласьці. Там абвалілася апора ЛЭП, калі яе падпілавалі нелегальныя зьбіральнікі мэталалому.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG