Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьветлагорцы стварылі камісію, якая зоймецца хімічным заводам


Старшыня камісіі Тэльман Масьлюкоў
Старшыня камісіі Тэльман Масьлюкоў

Жыхары Сьветлагорску стварылі грамадзкую камісію, якая будзе вывучаць ўплыў на навакольнае асяродзьдзе заводу па вытворчасьці сульфатнай беленай цэлюлёзы, які плянуецца ўзьвесьці паблізу вёскі Якімава Слабада.

У склад грамадзкай камісіі ўвайшлі 12 чалавек, яе старшынёй абраны мясцовы актывіст Тэльман Масьлюкоў.

«Сьпіс мы падалі ў райвыканкам, каб у камісію дадалі прадстаўнікоў выканкаму, інспэкцыі па ахове прыроды й цэлюлёзна-кардоннага камбінату», — паведаміў Масьлюкоў.

Прапанова стварыць грамадзкую камісію была агучана на мінулым тыдні на сходзе ў гарадзкім цэнтры культуры, дзе абмяркоўвалася справаздача рэспубліканскага навукова-дасьледчага прадпрыемства «БелНДЦ «Экалёгія» наконт будаўніцтва заводу беленай цэлюлёзы. Сход не прыняў ніякай рэзалюцыі, хаця ўдзельнікі яго прапаноўвалі адмовіцца ад будаўніцтва яшчэ аднаго хімічнага прадпрыемства. Галасаваньню працівіліся вядоўцы сходу з выканкаму. І тады прагучала прапанова стварыць грамадзкую камісію.

Паводле навукова-дасьледчага «Экалёгія», ужо цяпер мяжа дапушчальнай канцэнтрацыі па серавадародзе на ўскрайку вёскі Якімава Слабада перавышана ў 2,4 разу, па серавугляродзе — у 4,9. Па іншых групах шкодных рэчываў — аміяку, фармальдэгідзе, дыяксідзе серы, дыніле — супольнае перавышэшьне ў 2,8 разу.

Сьветлагорцы ня хочуць, каб і без таго няпростая экалягічная сытуацыя яшчэ больш ускладнілася разам з узьвядзеньнем чарговай хімічнай вытворчасьці.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG