Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква рыхтуецца да пратэсту. Абяцаюць сабраць 50000 чалавек


Мітынг 4 лютага ў Маскве дазволены. Яго ўдзельнікі сярод іншага будуць патрабаваць рэгістрацыі кандыдатуры Грыгорыя Яўлінскага.

У выніку перамоваў, што цягнуліся да сёньняшняй ночы, прадстаўнікі расейскай апазыцыі і мэрыі Масквы ўзгаднілі маршрут і месца правядзеньня шэсьця і мітынгу 4 лютага. Шэсьце пройдзе па маршруце: Калуская плошча – Вялікая Якіманка – Балотная плошча. Заяўленая колькасьць удзельнікаў – 50 тысяч чалавек.

Расейская апазыцыя склікае мітынг роўна за месяц да заплянаваных прэзыдэнцкіх выбараў з патрабаваньнем палітычных рэформаў і справядлівага выбарчага працэсу. На сёньня кандыдатамі прэзыдэнцкай гонкі зарэгістраваныя 5 чалавек (уключна з Уладзімерам Пуціным). Праект рэзалюцыі мітынгу ўтрымлівае патрабаваньне зарэгістраваць кандыдатуру Грыгорыя Яўлінскага. ЦВК выключыў прадстаўніка апазыцыйнай партыі «Яблык» з гонкі па выніках праверкі подпісаў за яго вылучэньне.

Лютаўскае шэсьце, паводле грамадзкага аргкамітэту, павінна працягнуць сэрыю масавых маніфэстацый супраць афіцыйных вынікаў выбараў у Думу 4 сьнежня. Акцыя «Мірнае шэсьце за сумленныя выбары» мае сваю падтрымку і на Фэйсбуку. Так, адзін з наведнікаў старонкі прапануе ўключыць у рэзалюцыю мітынгу патрабаваньне да дэпутатаў Думы скласьці свае мандаты. Рух «Белыя стужкі» падтрымаў мітынг першым ролікам Мітынг-ТV.



Асацыяцыя «Голас» таксама, як і на думскіх выбарах, запускае інтэрнэт-праект «Карта парушэньняў», мэта якога сабраць сьведчаньні пра парушэньні на выбарах. У часе думскіх выбараў гэтая плятформа атрымала каля 8 тысяч скаргаў на парушэньні, аднак часам была недаступная з-за магутных атакаў на сайт. Прадстаўнік асацыяцыі «Голас» Грыгорый Мельканьянц расказаў BBC, што ў 2012 годзе папярэдні вопыт будзе ўлічаны. Мельканьянц не ўдакладніў тэхнічныя дэталі дадатковай абароны сайту, аднак паабяцаў, што плятформа будзе больш уважліва падыходзіць да публікацыі фактаў і іх фільтрацыі. Партнэрам «Голасу» ў праекце «Карта парушэньняў» выступае, сярод іншых, расейскае выданьне часопісу «Форбс».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG