УДЗЕНЬ...
...будзе падаць сьнег і дзьмуць моцны вецер з поўдня. Тэмпэратура: мінус 5 – 0.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:
У гарадзкім судзе ў Менску (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/3) разглядаецца касацыйная скарга праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пачатак а 10.00.
У Бэвэрлі-Хілз у Каліфорніі абвесьцяць намінацыі на прэмію Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва («Оскар») за 2011 год. Пераможцы прэміі стануць вядомыя 26 лютага.
***
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У гэты дзень нарадзіліся:
1827 – Аляксандар Далеўскі, адзін з арганізатараў Братняга саюзу моладзі.
1931 – Мiхаiл Мушынскi, беларускі крытык і літаратуразнаўца.
У гэты дзень памерлі:
1911 – Аляксандар Аскерка, удзельнік паўстаньня Каліноўскага.
1965 – Мiкалай Лоскi, расейскі філёзаф і асьветнік, пачынальнік інтуітывізму і пэрсаналізму. Паходзіў зь беларускай шляхецкай сям’і зь Віцебшчыны.
1996 – Сяргей Бульчык, беларускі актор, народны артыст Беларусі.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Памятайце, што ня ўсё банальнае – дрэннае, а шмат што з банальнага – праўдзівае.
Мікалай Лоскі
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
У КДБ Барбарыча прымусілі сьцерці аўдыёзапісы
На «Нафтане» баяцца застацца без расейскай нафты
Тэракт у Маскве: дзясяткі людзей загінулі