Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праймэрыз у ЗША: пераможца ў Паўднёвай Караліне – Ньют Гінгрыч


Ньют Гінгрыч
Ньют Гінгрыч

Былы сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу Ньют Гінгрыч, паводле папярэдніх зьвестак, зь вялікім адрывам перамагае на першасных выбарах кандыдата ў прэзыдэнты ЗША (праймэрыз) ад Рэспубліканскай партыі ў штаце Паўднёвая Караліна. Ён набраў 40 адсоткаў галасоў.

Яго галоўнага суперніка – экс-губэрнатара штата Масачусэтс Міта Ромні падтрымалі 28 адсоткаў удзельнікаў галасаваньня.

Такім чынам, у трох штатах (Аёва, Нью-Гэмпшыр, Паўднёвая Караліна) пераможцамі рэспубліканскіх праймэрыз сталі тры розныя кандыдаты – былы сэнатар Рык Санторум, Міт Ромні і Ньют Гінгрыч.

Наступныя праймэрыз адбудуцца 31 студзеня ў штаце Флёрыда.

У жніўні стане вядомы кандыдат ад рэспубліканцаў, які будзе супрацьстаяць дзейнаму прэзыдэнту Бараку Абаму – адзінаму кандыдату дэмакратаў.

Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША адбудуцца 6 лістапада 2012 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG