Як паведаміла жанчына БелаПАН, яна прасіла аб асабістай сустрэчы з мітрапалітам Менскім і Слуцкім Філярэтам, але 20 студзеня па блаславеньні Філарэта яе прыняў архімандрыт ігумэн Антоній.
На сустрэчы Чорная папрасіла, каб мітрапаліт публічна выказаў сваё меркаваньне адносна прысуду Канавалаву і Кавалёву, абвінавачаных у арганізацыі выбуху ў сталічным мэтро.
На думку спадарыні Чорнай, меркаваньне ўладыкі Філярэта павінна паўплываць на рашэньне прэзыдэнта, які можа памілаваць асуджаных на сьмерць. «Абавязак царквы — засьцерагаць душы людзей ад падзеньня. Паколькі ёсць вельмі вялікія сумненьні ў вінаватасці Кавалёва і Канавалава, у выпадку іх пакараньня адбудзецца падзеньне душ тых, хто іх пакарае, тых, хто выносіў прысуд, а таксама прэзыдэнта, калі ён ня прыме рашэнне аб памілаваньні».
Паводле слоў Чорнай, архімандрыт Антоній паведаміў, што мітрапаліт Філярэт мае права зьвярнуцца да кіраўніка дзяржавы з заступніцтвам і што ён неаднаразова гэта рабіў, але пра гэта не прынята абвяшчаць у СМІ.
Ігумэн Антоній заклікаў Святлану Чорную як верніцу спыніць галадоўку, каб не наносіць шкоду свайму здароўю. «На гэта я адказала, што калі раней мне было цяжка, то зараз стала значна лепш. Галадоўка нават павысіла маю духоўнасьць і я, як сапраўдны вернік, лічу гэта цудам».
Архімандрыт Антоній перадаў Сьвятлане Чорнай у падарунак ад мітрапаліта Філярэта дзьве кнігі — малітоўнік і Эвангельле.
Сьвятлана Чорная мае намер працягваць галадоўку і спадзяецца, што абвінавачаныя ў тэракце будуць памілаваныя.