Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд не прызнаў доказы супраць Кучмы ў справе Гангадзэ законнымі


Леанід Кучма
Леанід Кучма

Апэляцыйны суд Кіева ў пятніцу прызнаў законным спыненьне крымінальнага перасьледу экс-прэзыдэнта краіны Леаніда Кучмы ў справе аб забойстве апазыцыйнага журналіста Георгія Гангадзэ ў 2000 годзе.

Пячэрскі раённы суд прыняў такое рашэньне яшчэ 14 сьнежня, але генпракуратура Ўкраіны яго пастанову абскардзіла.

Экс-прэзыдэнт быў абвінавачаны ў перавышэньні ўлады, якая прывяла да сьмерці Гангадзэ. Падставай для абвінавачаньняў сталі аўдыёзапісы, апублікаваныя былым афіцэрам службы аховы Мікалаем Мельнічэнкам, зь якіх вынікала, што Кучма датычны да забойства журналіста. Суд, аднак, не пагадзіўся разглядаць гэтыя запісы як доказ, аргумэнтаваўшы, што стужкі былі запісаныя незаконным шляхам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG