Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя беларускай песьні прайшла ў Берасьці


Берасьцейскія актывісты агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч» правялі акцыю беларускай песьні на адной з ажыўленых вуліц гораду.

Падчас акцыі актывісты сьпявалі беларускія песьні, выклікаючы зацікаўленасьць мінакоў. У рэпэртуары былі і «Песьняры», і народныя песьні, і любімы моладзьдзю гурт NRM.

Актывіст «Дзедзіча» Сяржук Кавалько кажа, што акцыя скіраваная на папулярызацыю беларускай мовы сярод берасьцейцаў:

«Мы разам з моладзевай ініцыятывай „Аазіс“ ладзім кампанію „Наша мова“, падчас якой будзе шмат цікавых мерапрыемстваў, акцый, якія накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы. І сёньняшняя акцыя беларускай песьні паказала, што тэма надвычай актуальная ў Беларусі. Падчас акцыі некаторыя людзі падыходзілі і замаўлялі нейкія расейскія песьні, але якое іх зьдзіўленьне было, калі яны даведваліся, што тут сьпяваюць толькі па-беларуску. Людзі кажуць, што такога дзіва яшчэ ня бачылі, беларускую песьню проста так на вуліцы пачуць сёньня немагчыма. І ў гэтым наша трагедыя».

Акцыя доўжылася з 17-й да 18-й гадзіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG