Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У Беларусі пасьлядоўна душылася іншадумства»


Маскоўскае Бюро па правах чалавека зрабіла адмысловую заяву пра сытуацыю ў Беларусі.

«Усе апошнія гады Беларусь нязьменна ўваходзіць у лік краінаў сьвету, дзе правы чалавека парушаюцца ў найбольшай ступені: асноўным аб’ектам крытыкі міжнародных арганізацый зьяўляюцца парушэньні правоў чалавека ў эканамічнай сфэры і, у першую чаргу, у грамадзка-палітычнай сфэры», — гаворыцца ў заяве, разьмешчанай на сайце арганізацыі.

«У Беларусі пасьлядоўна душылася іншадумства, арыштоўваліся праваабаронцы, бясьсьледна зьнікалі апазыцыйныя журналісты. Барацьба з апазыцыяй дасягнула піку ў сьнежні 2010 году, пасьля правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў», — адзначаюць маскоўскія праваабаронцы.

У заяве таксама гаворыцца:

«Расея, з аднаго боку, імкнецца абараніць інтарэсы сваіх грамадзян і, перш за ўсё, расейскага бізнэсу ў Беларусі, з другога — выступае ў адыёзнай ролі краіны, якая падтрымлівае рэжым Лукашэнкі».

Паводле дырэктара Маскоўскага бюро па правах чалавека Аляксандра Брода, Расеі «неабходна пасьлядоўна ісьці шляхам дэмакратызацыі сваёй краіны і адначасова пазбаўляцца падвойных стандартаў у адносінах да Беларусі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG