УНАЧЫ...
...ўпадзе сьнег. Удзень будзе бязь сьнегу, але воблачна. Тэмпэратура: мінус 4 – 9.
У БЕЛАРУСІ:
У Івацэвіцкай калёніі № 5 адбудзецца суд над палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам. Аўтуховіч, які адбывае кару 5 гадоў і 2 месяцы калёніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўваньне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы, абвінавачваецца ў парушэньні рэжыму калёніі.
У паб-клюбе «Графіці» ў Менску адбудзецца канцэрт гурту «Recha». Пачатак а 19.00.
У эфіры нашага радыё сёньня можна паслухаць перадачы з цыкляў Экспэртыза Свабоды, Дом літаратара, Падарожжа Свабоды і Гамбурскі рахунак Бахарэвіча. Гэтым разам Альгерд Бахарэвіч прадставіць сваё бачаньне творчасьці Кандрата Крапівы.
***
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1912 – ангельскі падарожнік і мараплаў Робэрт Скот дайшоў да Паўднёвага полюсу, месяц пасьля нарвэжца Руаля Амундсэна. Скот і чатыры ягоныя таварышы загінулі падчас вяртаньня з полюсу пад канец сакавіка 1912.
У гэты дзень нарадзіліся:
1732 – Станіслаў Аўгуст Панятоўскi, апошні кароль Рэчы Паспалітай.
1884 – Антон Луцкевіч, грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст.
1904 – беларускі дзіцячы пісьменьнік Алесь Якімовіч.
1964 – беларускі пісьменьнік Андрэй Федарэнка.
У гэты дзень памерлі:
2004 – Чэслаў Немэн, польскі музыка, народжаны ў Беларусі.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Не далёка і ня блізка,
Там, дзе сонца ходзіць нізка
Ды гамоняць між сабой
Неба сіняе зь зямлёй,
Адным словам, за марамі,
За лясамі, за гарамі
Жыў ды быў найлюты цар,
Той краіны уладар.
Ў залатой сваёй кароне
Ён сядзеў сабе на троне,
Ад зары і да зары
Люльку срэбную курыў
І другой ня ведаў працы.
А навокала палацаў,
Праліваўшы горкі пот,
Зьнемагаў яго народ:
Дні і ночы без спачыну
У няволі гнуў ён сьпіну,
Пад крывавым бізуном,
На цара
І на паноў.
Алесь Якімовіч, пачатак паэмы «Каваль Вярнідуб»
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ “СВАБОДЫ”:
Ці дазволяць бацькам Ірыны Халіп апекавацца ўнукам Данікам?
Лукашэнка рыхтуецца да інаўгурацыі