Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах забаранілі мітынг і пікет


Баранавіцкі гарвыканкам
Баранавіцкі гарвыканкам

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус атрымаў адказы з гарвыканкаму на заяўкі, якія ён падаваў на правядзеньне мітынгу і пікету.

У лісьце за подпісам намесьніка старшыні гарвыканкаму Дзьмітрыя Касьцюкевіча паведамляецца, што акцыі гарвыканкамам забароненыя. Чыноўнікі спасылаюцца на тое, што прадпрымальнік парушыў артыкулы 2 і 5 закону аб масавых мерапрыемствах.

Мікола Чарнавус
Мікола Чарнавус
Мікола Чарнавус кажа, што прадчуваў, што адказ з гарвыканкаму прыйдзе адмоўны:

«Аднак гэтым разам яны паленаваліся нават расшыфраваць, што ж я такога канкрэтна парушыў. Проста напісалі, што забараняем на падставе артыкулаў 2 і 5, уклалі ў адну капэрту абодва адказы і даслалі мне. Бачыце, во, нават на капэртах зэканомілі. А тое, што яны забароняць, што яны пабаяцца, я ведаў. Усё ж 600 чалавек для такога гораду, як Баранавічы, гэта шмат для грамадзкай акцыі. Бачыце, і мяне ж у міліцыю невыпадкова ж выклікалі, дапытвалі, пагражалі штрафам да дзесяці мінімалак. Яны хочуць, каб я баяўся падаваць гэтыя заявы на пікеты і мітынгі. А так усё мы правільна рабілі, усё мы па законе зьвярталіся да іх».

Мікола Чарнавус падаваў заяўку на правядзеньне мітынгу прадпрымальнікаў 19 студзеня ў старым парку ў Баранавічах супраць таго, што ўлады ўмешваюцца ў выбары рады рынку. Чарнавус плянаваў, што ў мітынгу прыме ўдзел каля 600 чалавек.

Таксама Мікола Чарнавус падаваў заяўку і на правядзеньне пікету 25 студзеня, падчас якога ён зьбіраўся выказаць сваю нязгоду з тым, што ўлады адмаўляюцца прадаставіць юрыдычны адрас грамадзкаму аб’яднаньню ўкраінцаў «Кабзар».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG