Фэрмэр са Слонімскага раёну Генрых Засімовіч зазначае, што хутары заўсёды былі адметнасьцю сельскай мясцовасьці. Але іх усё менш. Паступова зьнікаюць і назвы, напрыклад, «хутар амэрыканцаў»: напэўна, у даваенны час яго гаспадары былі на заробках у Амэрыцы. Фэрмэра Засімовіча турбуе жаданьне ўладаў зьліквідаваць пакінутыя хутары:
«Прасьцей зруйнаваць, пасеяць, хай будзе поле. Але ж там жывёлы жывуць, птушкі селяцца, таксама карысьць прыносяць. Другое: дзяржава нічога ня робіць, каб гэтыя хутары зажылі новым жыцьцём, тыя ж фэрмэрскія гаспадаркі маглі б быць. Мой сябра, напрыклад, перасяліўся на хутар і стаў займацца фэрмэрствам».
Фэрмэр Засімовіч мяркуе, што на мясцовыя ўлады ціснуць зьверху:
«Праблема яшчэ ў тым заключаецца, што ў Гарадзенскай вобласьці паўтары тысячы гектараў выведзеныя зь севазвароту. Чаму? Таму што пабудавалі аграгарадкі, фэрмы. Цяпер іх душаць: давайце кампэнсацыю. Вось яны й пачынаюць — дзе кусты, дамы ў вёсках, балотца дзе якое — усё давай у абарот уводзіць. Раней на ўзбочынах дарог нельга было сеяць, бо экалёгія, выхлапы, а зараз усё гэта можна».
Генрыха Засімовіча непрыемна ўразіла, што ў раённай газэце «Слонімскі весьнік» пакінутыя хаты названы «язвай» на здаровым целе. А вось што мяркуе намесьнік рэдактара раёнкі Васіль Афанасік:
«Такіх, дзе няма гаспадароў — мусіць, на шчасьце, ня так многа. Я за тое, каб зьнесьці тыя, якія сапраўды ўжо як язвы, калі яны напаўразбураныя, калі ўсё там у заняпадзе. Якая ад іх карысьць? А тыя, якія можна яшчэ прывесьці ў нармальны выгляд, то няхай прыводзяць».
Разбураць толькі тыя дамы, якія згнілі і нават на дровы непрыдатныя, кажа Васіль Афанасік. Ён удакладняе:
«У Слонімскім раёне не стаіць праблема хутароў, яны былі практычна ўсе ў свой час зьнесеныя. Ёсьць сельскія саветы, у якіх няма ніводнага хутара».
Галоўная праблема — у вясковых дамах, якія не даглядаюцца гаспадарамі, лічыць намесьнік рэдактара «Слонімскага весьніка»:
«Яны, як кажуць, сталі рассаднікамі ня толькі пустазельля, а нават зьмеяў. Асабліва ў тых вёсках, каторыя пры лясах, зьмеі звычайная зьява і ўдзень, таму што пазарасталі проста».
Слонімскі пісьменьнік і журналіст Сяргей Чыгрын: «Каб які-небудзь фэрмэр зрабіў гаспадарку на такім хутары, вядома, гэта было б добра. Такая хутарская сыстэма была ў нас у 1920-х, 30-х, 40-х гадах, як цяпер ёсьць у той жа Польшчы ці ў Швэцыі. Але на сёньняшні час у нас людзі неахвотна ідуць на хутары. Дый пры такой сытуацыі эканамічнай на гэта патрэбны сродкі, каб раскруціць фэрмэрскую гаспадарку. Гэта вельмі-вельмі цяжка».
Гарадзенскі журналіст, пісьменьнік Віктар Сазонаў, наведваючы родныя Гальшаны, заўважае, як зьмяншаецца насельніцтва вёсак, перажывае, што зьнікаюць хутары — адметнасьць Гарадзеншчыны. Раней уладам перашкаджалі цэрквы, нагадвае ён, яны нібыта «псавалі краявід», цяпер вось хутары псуюць:
«Знайшлі праблему! Трэба рабіць заканадаўчую базу, каб гэтыя хаткі былі даступныя, каб нехта мог купіць. Трэба рабіць банк дадзеных, шукаць гаспадароў, хай гэта робяць сельсаветы. І знойдзецца чалавек, каторы адновіць, якому там будзе ўтульна. Ну, а гэтыя людзі, яны што? Толькі руйнаваць умеюць — і ўсё».

Вось яны й пачынаюць — дзе кусты, дамы ў вёсках, балотца дзе якое — усё давай у абарот уводзіць.