Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ляхавічах атруціліся 13 дзяцей з Расеі


У Ляхавічах (Брэсцкая вобласьць) шпіталізаваныя 13 дзяцей ва ўзросьце ад 8 да 17 гадоў з папярэднім дыягназам «гастраэнтэрыт» (атручэньне), паведаміла прэс-служба Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Дзеці дастаўлены ў Ляхавіцкую цэнтральную раённую бальніцу 9 студзеня. Усе яны ўдзельнікі збораў па дзюдо. Ім аказваецца мэдыцынская дапамога, паведамляе БелаПАН.

Усе шпіталізаваныя пражывалі ў дзіцячай юнацкай спартыўнай школе Ляхавічаў. Яны грамадзяне Расейскай Фэдэрацыі, жыхары Масквы і Маскоўскай вобласьці. Па рашэньні кіраўніцтва каманды харчаваліся дзеці ў прыватнай кавярні, удакладняе МНС Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG