Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 міжнародных NGO зьвярнуліся да Лукашэнкі


19 міжнародных няўрадавых арганізацыяў, якія ў дзень гадавіны падзеяў на Плошчы ў Менску правялі вулічныя акцыі ў падтрымку правоў чалавека ў Беларусі па ўсёй Эўропе, выступілі з сумеснай заявай да беларускіх уладаў.

“Мы заклікаем прэзыдэнта Лукашэнку, — гаворыцца ў заяве, — вызваліць усіх палітзьняволеных у Беларусі неадкладна і без усялякіх умоваў, а таксама спыніць перасьлед, прыгнёт і запалохваньне дысыдэнтаў! Акрамя таго, мы патрабуем, каб усе абвінавачаныя па палітычных матывах былі цалкам рэабілітаваныя”.

У заяве адзначаецца, што праз год пасьля мінулагодніх прэзыдэнцкіх выбараў Беларусь за 20 гадоў сваёй незалежнасьці апынулася ў найвялікшым крызысе ў галіне правоў чалавека. З кожным годам гэта сытуацыя ўсё больш пагаршаецца.

Міжнародныя няўрадавыя арганізацыі таксама зьвяртаюцца да прэзыдэнта Лукашэнкі з тым, каб той памілаваў Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, а таксама ўстанавіў неадкладны мараторый на зьдзяйсьненьне сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

У заяве таксама зьвяртаецца ўвага на перасьлед грамадзкіх актывістаў у сувязі з тым, што яны дзейнічаюць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў. Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады не чыніць перашкодаў палітычным і няўрадавым аб’яднаньням на шляху іх рэгістрацыі і дзейнасьці на справядлівай і транспарэнтнай аснове.

Пад заявай падпісалі прадстаўнікі такіх няўрадавых арганізацыяў як: Артыкул 19(Вялікабрытанія), Асацыяцыі па правах чалавека ў Беларусі (Нямеччына), Беларускі Дом правоў чалавека (Літва), Грамадзянская Беларусь (Чэхія), нямецка-швайцарскі Пэн-цэнтар, Ініцыятыва “Беларусь у дзеяньні” ды іншыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG