Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падатковая лічыць грошы Палажанкі. Пракуратура выносіць ёй папярэджаньне


Наста Палажанка
Наста Палажанка

Генэральная пракуратура папярэдзіла намесьніцу кіраўніка «Малафога Фронту» Насту Палажанку, каб яна ня ўдзельнічала ў акцыі з нагоды гадавіны Плошчы.

Пра папярэджаньне Палажанцы паведамілі праз мабільны тэлефон.

Тым часам падатковая інспэкцыя просіць Насту патлумачыць, адкуль у яе ўзяліся 26 мільёнаў рублеў.

«Мне прыйшоў ліст, а ў ім табліца — колькі я выдаткавала грошай у 2008, 2009 і 2010 гадах. Пераважна гэта тое, што я клала на мабільны тэлефон. Я падала дэклярацыю, што прыбыткаў такіх, якія варта дэкляраваць, ня маю. Яны выклікалі мяне напісаць гэта тлумачэньне за апошні год. Я напісала. А пасьля яны даслалі мне раздрукоўкі маіх выдаткаў за тры гады. З большага — там тэлефон і незразумелая для мне графа з рознымі сумамі пра пражытачным мінімум. Там на 6 старонак. І я зараз павінна патлумачыць адкуль гэта ўсё», — заявіла Палажанка «Свабодзе».

Наста не зьвязвае прэтэнзіі падаткавікоў з гадавінай Плошчы-2010 —"падатковая, думаю, проста хоча кроў папсаваць«.

20 траўня намесьніцу кіраўнікоў «Маладога Фронту» Насту Палажанку за падзеі на Плошчы 19 сьнежня 2010 году асудзілі на 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 1 год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG