Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаўка рэфінансаваньня вырасьце да 45%


Нацыянальны банк Беларусі з 12 сьнежня павышае стаўку рэфінансаваньня з 40% да 45%. Гэта ўжо 12-е па ліку падвышэньне за год.

Гэтае рашэньне прадугледжана пастановай праўленьня Нацбанка ад 6 сьнежня, паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленьне інфармацыі НБ.

Стаўка рэфінансаваньня вызначае, пад які працэнт галоўны банк краіны пазычае грошы крэдытным арганізацыям. Гэта інструмэнт грашова-крэдытнага рэгуляваньня, з дапамогай якога галоўны банк краіны ўзьдзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, а таксама стаўкі па дэпазытах юрыдычных і фізычных асобаў і па крэдытах, якія ўзычаюцца ім крэдытнымі арганізацыямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG