Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У івацэвіцкай калёніі асуджаны спрабаваў учыніць акт самаспаленьня


У папраўчай калёніі №5 Івацэвіч асуджаны спрабаваў учыніць акт самаспаленьня, паведамляе сайт інфармацыйна-асьветніцкай установы "Плятформа" са спасылкай на ананімную крыніцу ў турме.

Трагедыя адбылася вечарам 24 лістапада. У восьмым атрадзе калёніі, каля кабінэта начальніка атрада, асуджаны Уладзімір Абухевіч (Абуховіч, Абухоўскі), інвалід 2-й групы, абліў сябе растваральнікам і падпаліў. Агонь пасьпелі патушыць, аднак мужчына атрымаў сур'ёзныя апёкі і быў дастаўлены ў раённую бальніцу, паведамляе БелаПАН.

У рэанімацыі Івацэвіцкай ЦРБ пацьвердзілі, што хворы быў зьмешчаны да іх. Мэдык канстатавалі у пацыента апёк 2—3-й ступені 30% паверхні скуры, у асноўным на верхняй частцы тулава.

Мэдыкі паведамляюць, што зараз ён у прытомнасьці, размаўляе. Прычыны, з-за якіх мужчына спрабаваў сябе спаліць, яны не камэнтуюць. Па чутках, у зьняволенага былі нейкія праблемы з адміністрацыяй калёніі, паведамляе "Плятформа". Інфармацыю аб здарэньні ў самой калёніі камэнтаваць адмаўляюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG