Амэрыканскія праваахоўнікі абвінавацілі 21-гадовага Оскара Артэгу-Эрнандэса ў спробе забойства прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.
Паводле абвінавачаньня, 11 лістапада Оскар Артэга-Эрнандэс выстраліў некалькі разоў з паўаўтаматычнай вінтоўкі па жылой частцы Белага дому ў Вашынгтоне. Большасьць куляў завязла ў сьцяне будынку, але адна патрапіла ў куленепрабівальную шыбу, якую часткова раструшчыла.
Ні прэзыдэнта Абамы, ні ягонай сям’і не было ў Вашынгтоне падчас гэтай страляніны, і ніхто іншы ў гэтым інцыдэнце не пацярпеў.
Сярод судовых дакумэнтаў ёсьць сьведчаньне, паводле якога Артэга-Эрнандэс заяўляў, што «хоча нанесьці шкоду» Абаму і гаварыў, што Абама зьяўляецца «д’яблам» і «антыхрыстам».
За спробу забойства прэзыдэнта ЗША Артэгу-Эрнандэсу пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.
Паліцыя ўстанавіла, што Артэга-Эрнандэс страляў з адлегласьці 750 мэтраў ад Белага дому, будучы па-за пэрымэтрам зоны асаблівай бясьпекі, якая акружае сядзібу амэрыканскага прэзыдэнта. Ягоную вінтоўку з аптычным прыцэлам знайшлі ў пакінутай машыне за сем кварталаў ад Белага дому.
За бясьпекай у раёне Белага дому 24 гадзіны на суткі сочаць каля тысячы ўзброеных ахоўнікаў і агентаў службы бясьпекі, ня лічачы моцнага кантынгенту паліцыянтаў з гэтак званай Паркавай паліцыі.
Оскар Артэга-Эрнандэс быў арыштаваны 16 лістапада ў гатэлі ў Пэнсыльваніі. Яго распазнаў чалавек з абслугі гатэлю, абапіраючыся на распаўсюджаную ўладамі фатаграфію меркаванага замахоўцы. Артэга-Эрнандэс паходзіць са штату Айдага.
Папярэдняя спроба замаху на жыцьцё прэзыдэнта ЗША адбылася ў 1994 годзе, калі жыхар штату Каларада адкрыў агонь з паўаўтаматычнай вінтоўкі па Белым доме з мэтай забіць Біла Клінтана. Мужчыну прысудзілі да 40 гадоў турмы.